zhO8nGOrjUM

Вершы пінчука — у Празе, Нью-Ёрке ды Гоа

Без имени-2Паэт, музыка і журналіст Мікіта Найдзёнаў выдае першы зборнік 

Каб зацікавіць чытачоў, Мікіта запусціў відэапраэкт «Вершы без межаў» і распавёў Літарам, як можа сёння жыць паэзія. 

 

 Неяк склалася, што паэзія мае рэзідэнцыю (альбо рэзервацыю) у бібліятэках, на філфаках і на рэдкіх адмысловых імпрзах.

#ВершыБезМежаў – гэта адзін з варыянтаў, як сёння можа жыць паэзія. Для гэтага праекту я запрасіў сваіх сяброў і знаёмых, якія жывуць, вучацца ці вандруюць за мяжой. Спачатку я думаў запісаць ролікаў пяць для анонса кніжкі, але потым высветлілася, што недзе за мяжой вучыцца мая адна сяброўка, адзін знаёмы недзе вандруе. І так колькасць выпускаў пачала расці. Некалькі маіх знаёмых самі напісалі, што будуць за мяжой і хочуць запісаць вершык.

Моўная рэвалюцыя. Інтэрв’ю з Мікітам Найдзёнавым 

Вершы я пішу даўно, гадоў з шасці. Але, як кажа наш жывы класік, паэт – не той, хто піша вершы, не. Хаця, па шчырасці, я адчуваю сябе паэтам. Можа быць, і больш, чым музыкантам. Хаця яны хучтэй дапаўняюць адзiн аднаго. 

У зборнік “Развітанцы” ўвайшлі вершы апошніх трох гадоў. Пераважна — пра каханне.

All you need is love – гэта пра мяне. Хаця каханне ў кожнага сваё.

Мой паэтычны шлях пачынаўся ў Пінску. Там я перамог на “Днях беларускай і шведскай паэзіі”, там друкаваўся ў “Пінскім весніку”. Таму, натуральна, мне хочацца прывезці свой дэбютны зборнік. Я б хацеў вясной зладзіць прэзентацыю ў сваім родным горадзе. Мне цікава, як яго ўспрымуць у Пінску. У Брэст таксама з задавальненнем прыеду, калі будуць прапановы.

А пакуль мы рыхтуем прэзентацыю ў Мінску. Гэта будзе паэтычна-танцавальная імпрэза. Бо “Развітанцы” – гэта і пра танцы таксама. Яна адбудзецца 29 лютага ў 19.00 па адрасе Куйбышава, 22, 311. Уваход вольны. Там, дарэчы можна будзе набыць зборнік, каму спадабаюцца вершы.