DSC02347_новый размер1

Смачна есці! Тры ідэі для святочнага стала

Новы год па-беларуску

Да галоунай ночы ў годзе застаецца зусім крыху: самы час ствараць спісы прадуктаў, якія трэба набыць у краме. Літары прапануюць тры ідэі для навагодняга стала – гэтым разам святкуем Новы год па-беларуску.

Карп ў смятане з грачанай кашай

(на фота вышэй)

Карп – 1 шт. (прыблізна 1 кг)

Цыбуля – 2 шт.

Грэчка – 0,5 шклянкі

Яйка – 1 шт.

Кроп – 1 пучок

Смятана – 3 сталовыя лыжкі

Алей, соль

Зварыць грэчку. Нашаткаваць цыбулю і абсмажыць яе на алеі.

Зварыць яйка, пасекці яго, змяшаць з грэчкай, дробна нарэзаным кропам і цыбулінаю. Заправіць соллю.

Падрыхтаванага карпа вытрыбушыць, старанна прамыць, абсушыць чыстай тканінай, зрабіць некалькі Х-вобразных надрэзаў і нацерці соллю з перцам. Выкласці фарш (кашу з яйкамі) у брушка рыбы. Памазаць рыбу з двух бакоў смятанай і выкласці на ліст фальгі. Запякаць ў духавай шафе пры тэмпературы 180 градусаў прыблізна 50 хвілін.

Пернікі з варэннем

DSC02359_новый размер

Мука – 320 гр.

Яйка – 1 шт.

Сметанковае масла – 100 гр.

Ягаднае варэнне – 3 сталовыя лыжкі

Цукар – 2 сталовыя лыжкі

Мёд – 1 сталовая лыжка

Мягкае масла змяшаць у місцы з мёдам, цукрам, варэннем і яйкам. У сумесь паступова ўвесці 320 грам мукі. Зрабіць пласт цеста таўшчнынёй з палец і формай выразаць печыва.

Выпякаць пры тэмпературы 180 градусаў 25-30 хвілін (глядзіце, каб печыва не перасохла).

ЗбіценьDSC02350_новый размер

Вада – 600 мл.

Гваздзіка – 8 кветачак

Лаўровы ліст – 4 шт.

Перац у гарошку – 6 шт.

Мускатны арэх – 0,5 чайнай лыжкі

Цукар – 2 чайныя лыжкі

Мёд – 1 чайная лыжка

Давесці ваду да кіпення. Дадаць цукар і ўсе спецыі. Даць вадзе пакіпець 2 хвіліны, зняць з агню і дадаць мёд. Падаваць гарачым.

Няхай ваш Новы год будже такім жа смачным і прыгожым!

ДОРОГИЕ ЧИТАТЕЛИ! СДЕЛАЙТЕ НАМ ПОДАРОК НА НОВЫЙ ГОД - ЗАПОЛНИТЕ АНКЕТУ. Спасибо :)