Сапега быў тут!
ЛІТАРЫ СУМЕСНА З АГЕНЦТВАМ РЭГІЯНАЛЬНАГА РАЗВІЦЦЯ «ДЗЕДЗІЧ» ПУБЛІКУЮЦЬ АПОВЯДЫ АБ ГІСТАРЫЧНЫХ ПОСТАЦЯХ, ЯКІЯ АБАРАНЯЛІ, РАЗВІВАЛІ І ЎСЛАЎЛЯЛІ БЕРАСЦЕ. Сёння аповед будзе ісці пра Льва Сапегу.
Не ўсе ведаюць, але Леў Сапега праславіў Берасце ў галоўным дакуменце ВКЛ!
Леў Сапега (1557-1633) вядомы палітычны, грамадскі i ваенны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, дыпламат, мысліцель. Займаў буйныя i самыя высокія пасады ў Вялікім княстве Літоўскім. Распачаў сваю палітычную кар’еру як пісар пры двары Стафана Баторыя, ў 1585 прызначаны падканцлерам Вялікага княства Літоўскага, a ў 1589 — канцлерам. 3 1621 віленскі ваявода, з 1625 гетман Вялікага княства.
У 1588 г. у Берасцейскім замку Леў Сапега скончвае працу над ІІІ Статутам ВКЛ, што быў самым перадавым на той час у Еўропе зборам законаў.
Дзякуючы дзейнасці Льва Сапегі ВКЛ ў складаных гістарычных абставінах не толькі захавала незалежнасць, але і перажыла перыяд гаспадарчага і культурнага росквіту.