2jxUug3KVug

Казімір Лышчынскі быў тут!

ЛІТАРЫ СУМЕСНА З АГЕНЦТВАМ РЭГІЯНАЛЬНАГА РАЗВІЦЦЯ «ДЗЕДЗІЧ» ПУБЛІКуюЦЬ АПОВЯДЫ АБ ГІСТАРЫЧНЫХ ПОСТАЦЯХ, ЯКІЯ АБАРАНЯЛІ, РАЗВІВАЛІ І ЎСЛАЎЛЯЛІ БЕРАСЦЕ. Наступная ГІСТОРЫЯ ПРА казіміра Лышчынскага.

Казімір Лышчынскі за незвычайны погляд на сусвет быў пазбаўлены галавы. Але пры жыцці, ён сумленна працаваў на карысць Берасця. 

Лышчынскі Казімір (1634-1689), беларускі мысліцель-атэіст, педагог і грамадскі дзеяч. Вучыўся ў Берасцейскім езуіцкім калегіуме, дзе і выкладаў пасля вучобы ў Кракаве і Калішы. Прымаў удзел у маскоўскай, шведскай, турэцкай ваенных кампаніях. У 1666 выйшаў з ордэна езуітаў, ажаніўся, пераехаў у свой родавы маёнтак Лышчыцы (на Берасцейшчыне).

2jxUug3KVug

Займаўся юрыдычнай практыкай, неаднойчы выбіраўся паслом ад шляхты Берасцейскага ваяводства на соймы ў Варшаве. Удзельнічаў таксама ў трыбунальскім судзе, быў пісарам каралеўскага суда, карыстаўся аўтарытэтам сярод шляхты.

У сваім маёнтку ён адкрыў школу, вучыў дзяцей шляхты і сялян пісьму, лічэнню, выкладаў мовы і асновы навук. Глыбока вывучаў філасофію, гісторыю, прыродазнаўства.

Паслядоўна адмаўляючы ўсе рэлігійныя ідэі, ён абгрунтавана і лагічна даказваў неіснаванне Бога, прапаведаваў сістэму ідэй, свабодную ад тэалагічных уяўленняў. Лышчынскі ўпершыню ўжыў тэрмін «атэісты». Ён прызнаваў вечнае існаванне бясконцай прыроды, якая развіваецца па сваіх законах без умяшання Бога, даў навуковае тлумачэнне сутнасці Бога. У 1687 быў асуджаны за атэізм.

Ушанаваць яго памяць можна ў вёсцы Малыя Шчытнікі, дзе ўсталяваны мемарыяльны камень.