Магічная Мапа Берасця ад Ігара Волана
Сваю магічную мапу Берасця на рэдакцыйную скрыню даслаў наш чытач Ігар Волан.
Сваю магічную мапу Берасця на рэдакцыйную скрыню даслаў наш чытач Ігар Волан.
Раён Бярозаўка і асобна СШ №32
Гэты мікрасвет са сваёй філасофіяй знаходзіцца на паўднёвым усходзе горада і малавядомы нават самім берасцейцам. Суседства з Брэстам-Усходнім і адрэзанасць ад горада зрабіла ў вачах некаторых з яго нешта падобнае да гета. Гэта сапраўды падобна да гета, тут з інфраструктуры — некалькі прадуктовых крамаў ды школа. Менавіта школа і стала месцам, якое аб’ядноўвала жыхароў Бярозаўкі. Звычайная школа, звычайныя вучні… так і я думаў доўгі час. Аднак у канцы навучання ў школе мяне пачалі цікавіць пытанні рэлігіі, тады я і зразумеў магічнасць і цудоўнасць таго, што адбываецца вакол мяне. Клас быў вялікі: 33 вучні. Сярод іх былі праваслаўныя, два каталікі, хлопчык-габрэй, а яшчэ пратэстанты розных плыняў: адвентысты сёмага дня, царква “Выратаванне”, проста баптысты. Агулам нас сабралася восем канфесій, і мы вельмі сябравалі, і ніколі не было канфліктаў на тэму рэлігіі. Менавіта тады я ўцяміў, што ёсць талерантнасць у дзеянні.
Пасляслоўе: на апошняй сустрэчы выпускнікоў я даведаўся, што праваслаўных стала менш, рэфармаваная сучасная царква “пераманіла” іх.
Мінск, чыгунка, брэсцкі кірунак
Так сталася, што праз некаторы час я пакінуў магічны раён і пераехаў у Мінск, там мне пашчасціла жыць у Грушаўцы. Працаваў я тады на Варанянскага і позна ўвечары часцяком вяртаўся дадому праз чыгунку ля моста на Чыгуначнай. У тым згустку сыходзіцца шмат калеек і выходзіць на паверхню першая лінія метро. Можна глядзець на пустыя вагончыкі, як яны стомлена запаволена, хістаючыся з боку ў бок, паўзуць у дэпо, можна прайсціся бліжэй да вакзала і апынуцца паміж двума цягнікамі падчас руху. Тады сядзіш у сваіх чыстых ботах, светлым паліто пад дробным дажджом і думаеш: чаму проста нельга жыць, а абавязкова трэба ўблытвацца ў небяспечныя сітуацыі? І сам сабе, бы той шалёны, адказваеш: бо трэба жыць, а не існаваць. І ставіш сабе новую мэту: зачапіцца за лесвіцу таварнага вагона, які там на адстоі, і праехаць хаця б пару метраў, быццам ты герой старога фільма.
Брэсцкая крэпасць