Літары » МАГІЧНАЯ МАПА http://litary.net Wed, 25 May 2016 17:18:09 +0000 ru-RU hourly 1 http://wordpress.org/?v=4.2.8 Магічная Мапа Берасця ад Ігара Волана http://litary.net/2014/07/15/magic-map-3/ http://litary.net/2014/07/15/magic-map-3/#comments Tue, 15 Jul 2014 20:54:09 +0000 http://litary.net/?p=4666
 Сваю магічную мапу Берасця на рэдакцыйную скрыню даслаў наш чытач Ігар Волан.  

Раён Бярозаўка і асобна СШ №32

[See image gallery at litary.net]

Гэты мікрасвет са сваёй філасофіяй знаходзіцца на паўднёвым усходзе горада і малавядомы нават самім берасцейцам. Суседства з Брэстам-Усходнім і адрэзанасць ад горада зрабіла ў вачах некаторых з яго нешта падобнае да гета. Гэта сапраўды падобна да гета, тут з інфраструктуры — некалькі прадуктовых крамаў ды школа. Менавіта школа і стала месцам, якое аб’ядноўвала жыхароў Бярозаўкі. Звычайная школа, звычайныя вучні… так і я думаў доўгі час. Аднак у канцы навучання ў школе мяне пачалі цікавіць пытанні рэлігіі, тады я і зразумеў магічнасць і цудоўнасць таго, што адбываецца вакол мяне. Клас быў вялікі: 33 вучні. Сярод іх былі праваслаўныя, два каталікі, хлопчык-габрэй, а яшчэ пратэстанты розных плыняў: адвентысты сёмага дня, царква “Выратаванне”, проста баптысты. Агулам нас сабралася восем канфесій, і мы вельмі сябравалі, і ніколі не было канфліктаў на тэму рэлігіі. Менавіта тады я ўцяміў, што ёсць талерантнасць у дзеянні.

Пасляслоўе: на апошняй сустрэчы выпускнікоў я даведаўся, што праваслаўных стала менш, рэфармаваная сучасная царква “пераманіла” іх.

Мінск, чыгунка, брэсцкі кірунак

[See image gallery at litary.net]

Так сталася, што праз некаторы час я пакінуў магічны раён і пераехаў у Мінск, там мне пашчасціла жыць у Грушаўцы. Працаваў я тады на Варанянскага і позна ўвечары часцяком вяртаўся дадому праз чыгунку ля моста на Чыгуначнай. У тым згустку сыходзіцца шмат калеек і выходзіць на паверхню першая лінія метро. Можна глядзець на пустыя вагончыкі, як яны стомлена запаволена, хістаючыся з боку ў бок, паўзуць у дэпо, можна прайсціся бліжэй да вакзала і апынуцца паміж двума цягнікамі падчас руху. Тады сядзіш у сваіх чыстых ботах, светлым паліто пад дробным дажджом і думаеш: чаму проста нельга жыць, а абавязкова трэба ўблытвацца ў небяспечныя сітуацыі? І сам сабе, бы той шалёны, адказваеш: бо трэба жыць, а не існаваць. І ставіш сабе новую мэту: зачапіцца за лесвіцу таварнага вагона, які там на адстоі, і праехаць хаця б пару метраў, быццам ты герой старога фільма.

Брэсцкая крэпасць

[See image gallery at litary.net]

Яе бачыла неверагодна шмат людзей. Аднак… усе бачылі тое, што падрыхтавана для турыстаў: галоўны ўваход, манумент “Мужнасць”, музеі і штых-абеліск. Ёсць там і частка, амаль невядомая людзям. Дурная мая галава неяк запрасіла дзяўчыну на спатканне: прайшліся па парку, выйшлі да музея ліхтароў, а потым паклыпалі да крэпасці. Ішлі доўга, пакуль не выйшлі да мяжы, дзе малады хлопчык майго ўзросту са стрэльбай у руках не пачаў крычаць нам: “Сюды нельга!” А мы набліжаемся ды кажам: “А ў газеце напісалі, што можна”. Зусім разгубіўшыся, ваяр сказаў, што групамі можна, а нам нельга. Стала крыўдна, вярталіся праз закінутую вайсковую частку, якую ахоўваюць два сабакі: рыжы ды сівы — і зграя камароў. А магічнасць у тым, што быццам бы і можна, аднак нельга.

Ілюстрацыі Андруся Такінданга

Сутнасць праекта “Магічная Мапа” кампаніі “Будзьма беларусамі!”: з існых адасобленых “пазлаў” — мясцінаў беларускіх гарадоў —  стварыць агульную, актуальную калектыўную гарадскую гісторыю Беларусі.  Горад — прастора супольная. І магічная мапа павінная стварацца супольна. Таму прапаноўваем стаць удзельнікам праекта ўсім, хто хоча падзяліцца сваімі таямнічымі ведамі.

Мы чакаем і вашых допісаў! Дасылайце  на адрас кампаніі  [email protected] (з пазнакай у тэме ліста «Магічная Мапа») спіс сваіх магічных месцаў (не больш за тры), тых месцаў, якія маюць сваю гісторыю і  патэнцыйна будуць цікавыя іншым жыхарам горада. Дасылайце пералік разам з кароткім тлумачэннем: чаму гэтае месца для вас дарагое альбо чаму вы лічыце яго магічным, адметным. Найцікавейшыя аповеды будуць публікавацца на нашай старонцы “Магічная Мапа” і аздабляцца малюнкамі Андруся Такіндага. Калі вы малюеце самі, дасылайце і свае малюнкі!

Чытаць пра праект Магічная Мапа ад кампаніі «Будзьма беларусамі!»

]]>
http://litary.net/2014/07/15/magic-map-3/feed/ 0
Магічная мапа Пінска ад Ціхана Чарнякевіча http://litary.net/2014/07/11/magic-map-2/ http://litary.net/2014/07/11/magic-map-2/#comments Fri, 11 Jul 2014 12:11:46 +0000 http://litary.net/?p=4661
 Палацы і гароды, п’яныя песні пад гітару і цішыня сквераў. 

3fece

Літаратурны крытык Ціхан Чарнякевіч расказаў пра магічны Пінск.

Дом Плятэраў

[See image gallery at litary.net]

Калі заязджаеш у горад з івацэвіцка-целяханска-лагішынскага кірунку, цябе неадменна сустрэне гіпсавая баба з караваем і надпісам “ПІНСК”. Твар бабы, так кажуць мясцовыя, злеплены са старшыніхі гарвыканкама ў 1980-я гады, той самай, якую пасля Чарнобыля выправілі на паніжэнне ў Берасце, у цэнтральную бібліятэку. Дык вось, завярнуўшы ад бабы направа, праехаўшы паўз 12-павярховую бальніцу і 2-павярховую трупярню, далей, праз катэджавую забудову, можна трапіць у адно зачараванае і амаль невядомае жыхарам месца. Спачатку абсалютна нечакана вымкне нейкі зараснік, з бураломам і равамі, прыклеены ці то да цэху, ці то да аўтамайстэрні. Агароджы паміж тым цэхам і зараснікам няма, таму на вас выбежыць злосны зубаты аўчар, які гаспадарамі чамусьці ніколі не прывязваецца. Шчасна ўнікнуўшы сабакі, вы занурыцеся ў зяленіва і раптам заўважыце, што дрэвы, якія вас атачаюць, – трохсотгадовыя дубы ў тры-чатыры ахопы, а сцяжынка некалі была значна шырэйшай і чысцейшай алеяй, і вядзе яна да нейкага дома.

Ён адкрываецца раптоўна, вынікнуўшы з кустоўя, – вялізны карычневы сядзібны дом з чатырма белымі калонамі. Вакол яго – пустазелле і агароды з цыбуляй і пер’ямі часнаку, надзельчыкі, агароджаныя калючым дротам, а каля самога дома, да якога вам так захочацца дайсці, сустрэнецца яшчэ адзін нахабны і непрывязаны сабака, які сваім брэхам прымусіць высунуцца ў акно дзядзю Пецю з “прымінай” у зубах, а цётухна ў стракатай хустцы на дальнім агародзе такі разагнецца і з капачкаю напагатове будзе пільна прыглядацца да вас, прыхадня. Давядзецца ўцякаць: дом будзе штурхацца, сабакі будуць брахаць услед вам і вашым думкам пра вечаровы баль у мясцовым парку ў верасні 1784 года, дадзены для Станіслава Аўгуста Панятоўскага, пра афіцэраў вермахта (насельнікаў дома ў 1941–1944 гадах), пра князёў Друцка-Любецкіх, графаў Пуслоўскіх і Стэфана Мар’яна Вандаліна Бойль-Плятэра, які ў 1920 годзе збудаваў гэтым дом, але наўрад ці падазраваў, што праз сотню гадоў купленая ім шыкоўная сядзіба стане постсавецкай камунальнай кватэрай з шалёнымі цэрберамі, ад якіх можа ўратаваць толькі трохсотгадовы дуб.

Гарык

[See image gallery at litary.net]

Не ведаю, можа, цяпер ужо ўсё не так. Не, нават дакладна ведаю, што не так. А раней… Раней на вуліцы Леніна, за шэрым шматпавярховікам гарвыканкама, на лавах вакол каменя-помніка чарговым камісарам збіралася найлепшая ў Пінску публіка – музыкі, валацугі, паэты і проста валасатыя п’янтосы. Іх было шмат: каля Гарыка гопнікі хадзілі з пэўнай асцярогай, хоць часам, раздухарыўшыся і ўзброіўшыся арматурай, ладзілі бойні. О, Гарык! Колькі тут было выліта крыві на гітарныя дэкі, колькі выкурана цыгарэт з тытунём і не толькі, колькі заведзена знаёмстваў, якія з часам перарасталі ў нешта большае, як і мы самі, выштурхнутыя з часу і пакінутыя ў ім на маргінэсе. Родны Гарык, цяпер ты ціхі скверык. Дзе твае генералы і каралевы, дзе?

Піна

[See image gallery at litary.net]

У Пінску я цяпер бываю раз на тры месяцы і часам нават за тыя дні “перабыўкі” нікуды не выходжу з кватэры, каб паглядзець на горад. Бацька расказвае, дзе што пабудавалі, дзе што знеслі, і я без верыфікацыі ведаю, што гэта ўжо не мой горад. Толькі Піна застаецца маёй, яна цячэ як цякла і будзе цячы так яшчэ доўга. Добра, што хоць яна застаецца некранутай, і калі-нікалі я падыходжу да яе са сваім сынам, паназіраць за чорна-жоўтай плынню і пеністымі маленькімі вірамі.

Ілюстрацыі Андруся Такінданга

Сутнасць праекта “Магічная Мапа” кампаніі “Будзьма беларусамі!”: з існых адасобленых “пазлаў” — мясцінаў беларускіх гарадоў —  стварыць агульную, актуальную калектыўную гарадскую гісторыю Беларусі.  Горад — прастора супольная. І магічная мапа павінная стварацца супольна. Таму прапаноўваем стаць удзельнікам праекта ўсім, хто хоча падзяліцца сваімі таямнічымі ведамі.

Мы чакаем і вашых допісаў! Дасылайце  на адрас кампаніі  [email protected] (з пазнакай у тэме ліста «Магічная Мапа») спіс сваіх магічных месцаў (не больш за тры), тых месцаў, якія маюць сваю гісторыю і  патэнцыйна будуць цікавыя іншым жыхарам горада. Дасылайце пералік разам з кароткім тлумачэннем: чаму гэтае месца для вас дарагое альбо чаму вы лічыце яго магічным, адметным. Найцікавейшыя аповеды будуць публікавацца на нашай старонцы “Магічная Мапа” і аздабляцца малюнкамі Андруся Такіндага. Калі вы малюеце самі, дасылайце і свае малюнкі!

Чытаць пра праект Магічная Мапа ад кампаніі «Будзьма беларусамі!»

]]>
http://litary.net/2014/07/11/magic-map-2/feed/ 0
Магічная мапа Брэста ад Іны Хоміч http://litary.net/2014/04/18/magic-map-1/ http://litary.net/2014/04/18/magic-map-1/#comments Fri, 18 Apr 2014 14:54:21 +0000 http://litary.net/?p=4467
Першая брэсцкая “Магічная мапа”. 

1

Журналістка Іна Хоміч расказвае пра бандыцкі раён, магію ўніверсітэцкіх калідораў ды трапічную Амазонку.

Брэст Усходні

[See image gallery at litary.net]

“Брэст Усходні” — гэта чыгуначная станцыя на ўездзе ў горад з мінскага напрамку. Сваю назву станцыя пазычыла прылеглай тэрыторыі, якая і з’яўляецца для мяне магічным месцам нумар адзін у Берасці. Маім першым гарадскім адрасам была вуліца Скрыпнікава, якая мусіла б мець назву Чыгуначнай, бо ідзе ўздоўж чыгункі: раней тут жылі пераважна чыгуначнікі.

Брэст Усходні ў часы майго юнацтва лічыўся даволі бандыцкім раёнам, але гэта, відаць, прыдумалі бацькі дзяўчат, каб тыя сядзелі дома. Мая маці і бацькі маёй сяброўкі Зіны, на шчасце, той легенды не ведалі, таму спакойна адпускалі нас штовечар на прагулкі. Мы з Зінай хадзілі ад канцавога прыпынку аўтобуса №3 да стадыёна “Лакаматыў”, і бясконца абмяркоўвалі хлопцаў, якія нам падабаліся. Усе яны, канечне ж, былі выключна з Брэста Усходняга.

Я даўно пераехала, і не адзін раз. Але калі бываю на Брэсце Усходнім, то проста не магу схаваць усмешкі ад прыпамінання розных недарэчных сітуацый. Іду і смяюся сабе, як ідыётка. У госці да Зіны не заходжу — яна таксама пераехала. Цікава, ці стала гэтае месца магічным для яе.

Стары корпус БрДУ

[See image gallery at litary.net]

Нам казалі, што наш універсітэт нельга называць проста БрДУ, калі ён мае назву БрДУ імя Пушкіна. Але паколькі я вучылася на беларускім аддзяленні філфака, то пра Пушкіна маю права часам забывацца. Тут і беларускіх пісьменнікаў гаць гаці, каб яшчэ ўсіх замежных у галаве ўтрымаць.

Зрэшты, тыя самыя людзі казалі таксама, што будынак на Міцкевіча — гэта корпус №2 БрДУ, хоць мы яго так ніколі не называлі. Як для студэнтаў з выкладчыкамі, так і для іншых берасцейцаў гэта проста Стары корпус універсітэта. Стары, як я падазраю, ён не проста таму, што з’явіўся раней за безгустоўны галоўны корпус, а таму, што мае даўнейшую гісторыю. Пабудаваны ў пачатку 20-га стагоддзя як мужчынская гімназія, ён быў ваенным шпіталем, а па вайне зноў перайшоў у распараджэнне адукатараў.

Магічным у старым корпусе для мяне было тое, што я ніяк не магла цалкам уявіць яго архітэктуру і ўнутраны змест. Нават цяпер не магу. Мне здаецца, там кіпа патаемных пакояў і цёмнае скляпенне са скарбамі ў дадатак. Хоць пішы фэнтэзі і сялі туды герояў.

Буг

[See image gallery at litary.net]

У Берасці ёсць шмат розных “Бугаў” — і гасцініца, і тэлеканал, і прадпрыемствы… Але да сапраўднага Буга — ракі — берасцейцу дабрацца даволі складана, бо яго ўзбярэжжа амаль усюды з’яўляецца памежнай тэрыторыяй. Хто наведвае крэпасць, можа пабачыць фрагмент Заходняга Буга там, я дык найчасцей назіраю за ракой з акна цягніка “Брэст-Тэрэспаль”. Гэта частка нашай памежнай магіі: пераехаў праз Буг — і ты ў вольнай Еўропе.

Але Буг магічны не толькі сваёй памежнасцю, але і прыроднай веліччу. Немагчымасць весці тут гаспадарку ператварыла раку ў прыродны запаведнік, праз што яна стала яшчэ больш прыцягальнай. Мне часта здаецца, што я гляджу не на еўрапейскую плынь, а на трапічную Амазонку, і рака падыгрывае маім фантазіям светла-карычневым колерам вады ды непрыбранымі з берага паваленымі дрэвамі. Шматзначны і шматгранны ён, украінска-беларуска-польскі Буг, таму чэрпаць з яго прыгаршчамі натхненне ды не вычарпаць.

Ілюстрацыі Андруся Такінданга

Сутнасць праекта “Магічная Мапа” кампаніі “Будзьма беларусамі!”: з існых адасобленых “пазлаў” — мясцінаў беларускіх гарадоў  стварыць агульную, актуальную калектыўную гарадскую гісторыю Беларусі.  Горад — прастора супольная. І магічная мапа павінная стварацца супольна. Таму прапаноўваем стаць удзельнікам праекта ўсім, хто хоча падзяліцца сваімі таямнічымі ведамі.

Мы чакаем і вашых допісаў! Дасылайце  на адрас кампаніі  [email protected] (з пазнакай у тэме ліста «Магічная Мапа») спіс сваіх магічных месцаў (не больш за тры), тых месцаў, якія маюць сваю гісторыю і  патэнцыйна будуць цікавыя іншым жыхарам горада. Дасылайце пералік разам з кароткім тлумачэннем: чаму гэтае месца для вас дарагое альбо чаму вы лічыце яго магічным, адметным. Найцікавейшыя аповеды будуць публікавацца на нашай старонцы “Магічная Мапа” і аздабляцца малюнкамі Андруся Такіндага. Калі вы малюеце самі, дасылайце і свае малюнкі!

Чытаць пра праект Магічная Мапа ад кампаніі «Будзьма беларусамі!»

]]>
http://litary.net/2014/04/18/magic-map-1/feed/ 0