Літары » Я БЫЎ ТУТ! http://litary.net Thu, 09 Jul 2015 11:00:18 +0000 ru-RU hourly 1 http://wordpress.org/?v=4.2.2 Вітаўт быў тут! http://litary.net/2014/12/03/vitovt/ http://litary.net/2014/12/03/vitovt/#comments Wed, 03 Dec 2014 17:13:07 +0000 http://litary.net/?p=6691 ЛІТАРЫ СУМЕСНА З АГЕНЦТВАМ РЭГІЯНАЛЬНАГА РАЗВІЦЦЯ «ДЗЕДЗІЧ» ПУБЛІКУЮЦЬ АПОВЯДЫ АБ ГІСТАРЫЧНЫХ ПОСТАЦЯХ, ЯКІЯ АБАРАНЯЛІ, РАЗВІВАЛІ І ЎСЛАЎЛЯЛІ БЕРАСЦЕ. Вітаўт таксама быў тут.

Вітаўт (1350—27.10.1430), князь гарадзенскі, вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага (1392—1430). Належыць да ліку самых выдатных дзяржаўных дзеячаў Вялікага Княства Літоўскага. Рэзкія павароты ў палітыцы Вітаўта былі вынікам тых складаных знешніх і ўнутраных абставін, у якіх апынулася Вялікае Княства Літоўскае ў гэты час.

Пасля Крэўскай уніі (1387 г) ён выступіў супраць аб’яднання ВКЛ з Польшчай разам з групай феадалаў-аднадумцаў. Каб атрымаць вялікакняскі трон, ён звярнуўся па дапамогу да Тэўтонскага ордэна. І двойчы за ўсю гісторыю кіравання ён будзе аддаваць Ордэну землі жамойтаў, каб дасягнуць сваіх мэтаў. Пасля яго назавуць і Вялікім Магістрам тэўтонскага Ордэна, і начальнікам тайнага «Таварыства ваўка».

Вітаўт прытрымліваўся палітыкі цэнтралізацыі і ўзмацнення вялікакняскай улады. Пры гэтым імкнуўся пашыраць межы княства. Так ў 1395 годзе ў склад ВКЛ увайшлі Смаленскія землі. Згодна з з Віленска-Радамскай уніяй (1401), Вітаўт афіцыйна атрымаў тытул князя, а ВКЛ прызнавалася Польшчай роўным з ёю суб’ектам міжнароднага права.

Вітаўт ўзмацніў і павялічыў ВКЛ, а таксама паспрыяў перамозе ў бітве пад Грунвальдам, план якой быў выпрацаваны на пачатку снежня 1409 года ім і Ягайлам на ваеннай нарадзе ў Берасці.

Пры Вітаўце, які атрымаў мянушку “Вялікі”, наладзіліся ўстойлівыя і мірныя адносіны з Асманскай Імперыяй, Крымскім ханствам і Масковіяй; Вялікае Княства Літоўскае заняла самае дастойнае месца ў Еўропе.

 

]]>
http://litary.net/2014/12/03/vitovt/feed/ 0
Сапега быў тут! http://litary.net/2014/11/18/sapega/ http://litary.net/2014/11/18/sapega/#comments Tue, 18 Nov 2014 08:30:37 +0000 http://litary.net/?p=6643 ЛІТАРЫ СУМЕСНА З АГЕНЦТВАМ РЭГІЯНАЛЬНАГА РАЗВІЦЦЯ «ДЗЕДЗІЧ» ПУБЛІКУЮЦЬ АПОВЯДЫ АБ ГІСТАРЫЧНЫХ ПОСТАЦЯХ, ЯКІЯ АБАРАНЯЛІ, РАЗВІВАЛІ І ЎСЛАЎЛЯЛІ БЕРАСЦЕ. Сёння аповед будзе ісці пра Льва Сапегу.

Не ўсе ведаюць, але Леў Сапега праславіў Берасце ў галоўным дакуменце ВКЛ!

jFtU20qiKW4
Леў Сапега (1557-1633) вядомы палітычны, грамадскі i ваенны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, дыпламат, мысліцель. Займаў буйныя i самыя высокія пасады ў Вялікім княстве Літоўскім. Распачаў сваю палітычную кар’еру як пісар пры двары Стафана Баторыя, ў 1585 прызначаны падканцлерам Вялікага княства Літоўскага, a ў 1589 — канцлерам. 3 1621 віленскі ваявода, з 1625 гетман Вялікага княства.

У 1588 г. у Берасцейскім замку Леў Сапега скончвае працу над ІІІ Статутам ВКЛ, што быў самым перадавым на той час у Еўропе зборам законаў.

Дзякуючы дзейнасці Льва Сапегі ВКЛ ў складаных гістарычных абставінах не толькі захавала незалежнасць, але і перажыла перыяд гаспадарчага і культурнага росквіту.

 

]]>
http://litary.net/2014/11/18/sapega/feed/ 0
Казімір Лышчынскі быў тут! http://litary.net/2014/11/05/lyshchynsky/ http://litary.net/2014/11/05/lyshchynsky/#comments Wed, 05 Nov 2014 19:18:55 +0000 http://litary.net/?p=6490 ЛІТАРЫ СУМЕСНА З АГЕНЦТВАМ РЭГІЯНАЛЬНАГА РАЗВІЦЦЯ «ДЗЕДЗІЧ» ПУБЛІКуюЦЬ АПОВЯДЫ АБ ГІСТАРЫЧНЫХ ПОСТАЦЯХ, ЯКІЯ АБАРАНЯЛІ, РАЗВІВАЛІ І ЎСЛАЎЛЯЛІ БЕРАСЦЕ. Наступная ГІСТОРЫЯ ПРА казіміра Лышчынскага.

Казімір Лышчынскі за незвычайны погляд на сусвет быў пазбаўлены галавы. Але пры жыцці, ён сумленна працаваў на карысць Берасця. 

Лышчынскі Казімір (1634-1689), беларускі мысліцель-атэіст, педагог і грамадскі дзеяч. Вучыўся ў Берасцейскім езуіцкім калегіуме, дзе і выкладаў пасля вучобы ў Кракаве і Калішы. Прымаў удзел у маскоўскай, шведскай, турэцкай ваенных кампаніях. У 1666 выйшаў з ордэна езуітаў, ажаніўся, пераехаў у свой родавы маёнтак Лышчыцы (на Берасцейшчыне).

2jxUug3KVug

Займаўся юрыдычнай практыкай, неаднойчы выбіраўся паслом ад шляхты Берасцейскага ваяводства на соймы ў Варшаве. Удзельнічаў таксама ў трыбунальскім судзе, быў пісарам каралеўскага суда, карыстаўся аўтарытэтам сярод шляхты.

У сваім маёнтку ён адкрыў школу, вучыў дзяцей шляхты і сялян пісьму, лічэнню, выкладаў мовы і асновы навук. Глыбока вывучаў філасофію, гісторыю, прыродазнаўства.

Паслядоўна адмаўляючы ўсе рэлігійныя ідэі, ён абгрунтавана і лагічна даказваў неіснаванне Бога, прапаведаваў сістэму ідэй, свабодную ад тэалагічных уяўленняў. Лышчынскі ўпершыню ўжыў тэрмін «атэісты». Ён прызнаваў вечнае існаванне бясконцай прыроды, якая развіваецца па сваіх законах без умяшання Бога, даў навуковае тлумачэнне сутнасці Бога. У 1687 быў асуджаны за атэізм.

Ушанаваць яго памяць можна ў вёсцы Малыя Шчытнікі, дзе ўсталяваны мемарыяльны камень.

 

]]>
http://litary.net/2014/11/05/lyshchynsky/feed/ 0
Радзівіл быў тут! http://litary.net/2014/11/05/radzivil/ http://litary.net/2014/11/05/radzivil/#comments Wed, 05 Nov 2014 19:08:13 +0000 http://litary.net/?p=6481 ЛІТАРЫ сумесна з агенцтвам рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» пачынаюць публікаваць аповяды аб гістарычных постацях, якія абаранялі, развівалі і ўслаўлялі Берасце. Першая гісторыя пра Мікалая Радзівіла Чорнага.

Гэтага дзядзьку вы бачылі ўжо неаднойчы. Некалькі гадоў яго постаць стаіць на перакрыжаванні Савецкай і Гогаля. Гаворка ідзе пра Мікалая Радзівіла Чорнага. 

pNctZABj0bc

Ён, безумоўна, адзін з найвядомейшых палітычных дзеячаў нашай радзімы – канцлер Вялікага Княства Літоўскага, ваявода віленскі, заснавальнік Нясвіжскай лініі роду Радзівілаў, чалавек, якога называлі некаранаваным каралём Беларусі, апосталам Рэфармацыі.

У 1549 годзе, на сойме, за Радзівіламі быў замацаваны княскі тытул. Ен становіцца ваяводам Троцкім, да яго уладанняў, і без таго вельмі вялікіх па тым часе, дадаюцца Дрысвяты і Берасцейскае староства.

У Берасці ён у першую чаргу адзначыўся тым, што адчыніў друкарню. У 1563 годзе была выдадзена так званая Берасцейская Біблія. Напісана яна на распаўсюджанай у той час польскай мове. У падрыхтоўцы перакладу бралі ўдзел каля 20 эўрапейскіх тэолагаў. Берасцейская Біблія стала адным з першых поўных перакладаў новага часу з мовы арыгіналу: іўрыту і грэцкай мовы.

Мікалай Радзівіл быў сапраўдным старастай нашага горада, які дбаў аб развіцці Берасця.

 

]]>
http://litary.net/2014/11/05/radzivil/feed/ 0