Спачатку фолк, а пасля па металу!
брэст наведалі лепшыя прадстаўнікі айчыннай фолк-метал сцэны.
У межах Вялікага Беларускага фолк-метал туру Культурная сталіца Беларусі гэтага года стала другім прыпыначным пунктам музыкантаў пасля Баранавічаў.
На ўваходзе ў клуб “Palazzo”раскладзена музыкальная і беларуская атрыбутыка, якую можна набыць за невялікія грошы. Перад пачаткам канцэрту ў зале зусім нешмат народу, але з ходам часу колькасць прысутных павялічваецца. Людзі ў вышыванках ці ў адзенні цёмнага колеру чакаюць порцыю якаснай беларускай музыкі. І вось праз некалькі хвілін Алесь Таболіч (Znich) стаіць у мікрафона і кажа: “Выступае “Бітва Дрэў”. Спачатку фолк, а потым дадзім па металу”.
Гітарыст Cad Goddeu Данііл выкідвае ў зал налепкі з лагатыпам гурта. Пачынаюць з песні “Навошта”. Публіка нясмела стаіць побач сцэны і на працягу ўсяго рэпертуару толькі некалькі чалавек танцуюць спецыфічны народны танец. Арганізатары прыгатавалі падарунак: пад адну з песняў Cad Goddeu рыцары з клуба гістарычнай рэканструкцыі “Западная унія” сыходзяцца ў бітве. Гэтае захапляльнае відовішча доўга не забудзецца.
Знаёмства з фолк-металам працягвае “Folcore”. Зал актывізуецца і пачынае дзікую пляску пад назвай “слэм”.
Пасля некалькіх кампазіцый вакаліст дае публіцы адпачыць і прапануе конкурс. “Мы собираемся исполнить кавер на песню одной известной поп-исполнительницы, – гаворыць ён. – Вы должны назвать ее имя. Даю подсказку: она – Мерлин Менсон в женском обличье”. Хтосьці выкрыквае “Леди Гага”, і яго просяць падняцца за прызам: сукенкай з лагатыпам калектыву.
А вось “Omut”не дазваляе слухачам паслабіць “адрыў”. Моцны жаночы вакал і баян у саставе ствараюць пэўны настрой. Музыка сапраўды пагружае ў омут і дазваляе ўдосталь атрымаць асалоду.
Адчуваецца атмасфера яднання – вось як дзейнічае на людзей творчасць самабытнага фолк-метал гурта.
“Forodwaith” выходзяць у поўным узбраенні: металічных кальчугах. Вакаліст многа жэстыкулюе, тым самым падтрымліваючы танцавальны дух. А калі вытступ гурта скончваецца, дорыць сяброўскі поціск рукі ўсім, хто падыходзіць да сцэны.
“Sontsevorot” спачатку самі уваходзяць у транс, стоячы спінамі да залы, пакуль ізде ўступленне.
Потым яны паварочваюцца, і клавішніца са спецыфічным вакалам пачынае спяваць. Гэтая музыка – нешта непаўторнае і цудоўнае.
І вось час на зыходзе. Апоші гурт “Znich”, у якім спявае сам Алесь Таболіч. Здаецца, народ чакаў менавіта іх і яшчэ меў сілы, каб патрэсці галовамі.
Канцэрт выклікаў дзіўную буру эмоцый, якая змяняецца на працягу падобна колеру вясёлкі. Прыемна ведаць, што з нашым фолк-металам пазнаёмяцца і ў другіх гарадах Беларусі.
Фота аўтара