ап

Пра танныя падарожжы. Бясплатна

1 лютага ў межах фестывалю мабільнасці “Самаход” на брэсцкай пляцоўцы “Прастора КХ” адбудзецца бясплатная серыя лекцый і прэзентацый на тэму танных падарожжаў

Чаму не трэба ўспрымаць візы як перашкоду для вандровак і што неабходна абавязкова ведаць пра іх?

Як спланаваць танную, але займальную і насычаную падзеямі вандроўку?

Што неабходна мець на ўвазе, арганізуючы пешыя паходы і туры на роварах па Еўропе?

Праграма фестывалю:

12:00 Майстар-клас для travel-журналістаў ад экспертаў партала пра вандроўкі Traveling.by.

13:30 Прэзентацыя ад “Аазіс” — “Праз актыўнасць да вандровак”.

14:00 Лекцыя “Трэкінг і пешыя вандроўкі” ад арганізатара пешых паходаў, гіда-правадніка: выбар маршруту, спецыфіка розных краін, падрыхтоўка.

15:00 Лекцыя “Велавандроўкі” ад кампаніі “За вело Брест”: перасячэнне мяжы на ровары і асаблівасці гарадскіх прастораў Польшчы.

15:30 Прэзентацыя тура “BY-bicycling poetry trip” і карысныя парады для велавандроўнікаў.

16:00 Прэзентацыя кампаніі “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!” (Novisa.by): візы не перашкода вандроўкам!

17:00 Лекцыя “Танныя вандроўкі: lowcost пералёты і couchsurfing” ад заснавальніка сайта Think-differ.by.

Закрыццё фестывалю адбудзецца па адрасе г. Брэст, вул. Маякоўскага 46-1. Усіх удзельнікаў чакае музычны падарунак ад гурта :B:N:.

Самаход” — гэта фестываль кампаніі “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!”, які ладзіцца з 2012 году (фестываль штогод праводзіўся ў Мінску, сёлета ўпершыню адбудзецца ў Брэсце).

Уваход вольны.