Каласы пад сярпом маім

Тэкст, фота: Марта МАРТЫНЮК

«У вёсцы добра, але багата працы», — менавіта такімі словамі сустрэлі мяне ў Камароўцы Брэсцкага раёна. Праграма мінімум на суботу — зжаць жыта, якое парасло ў полі за хатай.

Спаліць нельга, сабраць

2 Шчыра кажучы, гэтага жыта тут магло і не быць. У наш час свой хлеб вырошчваюць не многія. Але здарылася так, што гаспадары не паспелі ў неабходны час перакапаць поле, і жыта парасло само. Калі планаў на яго няма, дык можна было б падпаліць і хуценька пазбавіцца ад вялікай працы. Але хлеб паліць нельга.

«Што ж людзі скажуць?! Трэба ўбраць», — кажа гаспадыня, і ў ранішні час, пакуль сонейка не пачало пячы, мы ідзем на поле.

Але перш за ўсё патрэбна добра экіпіравацца. Нам выдаюць доўгія нагавіцы і курткі, кепкі і хусткі, і, галоўнае, пальчаткі — жыта вельмі колецца.

Снапок на «перевязло»

3 Праца размяркоўваецца так: старэйшы мужчына косіць сцёблы, два хлопцы робяць «перевязло» (пучок жыта ладзіцца як паясок, якім потым звязваюць сноп), а я і мая напарніца збіраем скошанае жыта і ўкладваем на «перевязло».

Хутка высвятляецца, што пальчаткі не ратуюць ад колкага жыта: рукі вышэй запясця пакрываюцца чырвонымі кропачкамі, якія вельмі чухаюцца і пякуць. Але я працягваю збіраць жыта і ўкладваць яго ў снапочкі.

Цікава — рукі нібыта самі ведаюць, што рабіць. Напэўна, гэта і ёсць генетычная памяць: продкі мае родам з вескі.

Хлеб працу любіць

4 З полем мы спраўляемся даволі хутка — за тры гадзіны няспыннай працы. Чаму няспыннай? Вядома ж, варта толькі спыніцца — лянота і нежаданне працаваць захопліваюць і больш не адпускаюць.

Поле становіцца голым, то тут, то там ляжаць снапочкі. Хлопцы закідваюць іх на воз і цягнуць на падрыхтаванае месца.

Гэта — хлеб, які ты робіш сваімі рукамі. Гэта невымоўнае пачуццё.